| ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Богдан Януц Лобанц | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 студзеня 1978[1][2][…] (47 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Богдан Лобанц (рум.: Bogdan Lobonţ; нар. 18 студзеня 1978, Хунедаара, Румынія) — румынскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Румыніі (1998—2018).
Богдан Лобанц пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунедаара, выступаючы за «Карвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у «Рапід» з Бухарэста, у якім выдатна выступаў. Перайшоў у 2000 годзе ў «Аякс, але неспрактыкаванасць, а пазней і траўма не дазволілі Богдану стаць іграком асноўнага складу, і на адзін сезон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лабонц перыядычна абараняў браму клуба, добра зарэкамендаваў сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрландаў і Лізе чэмпіёнаў.
У студзені 2006 Лобанц быў прададзены клубу італьянскай Серыі A «Фіярэнціна», які шукаў замену брамніку Себасцьену Фрэ, які атрымаў траўму. Хоць Лобанц выдатна гуляў за «Фіярэнціну», па вяртанні Фрэ Богдан стаў запасным іграком.
Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай Румыніі, Лабонц вырашыў пакінуць клуб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Лабонцу «Дынама» выйграла чэмпіянат Румыніі і прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года Богдан выступаў за «Рому» ў якасці запаснога брамніка, з 2013 года не з’яўляўся на полі ў афіцыйных матчах. У чэрвені 2018 года завяршыў кар’еру[3]
Лобанц быў трывалым іграком зборнай Румыніі, адгуляўшы больш за 70 матчаў, яго дэбют адбыўся ў 1998 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Богдан быў асноўным брамнікам зборнай. З 2013 года перастаў выступаць за зборную, аднак 5 чэрвеня 2018 года згуляў у сваім развітальным матчы супраць Фінляндыі (2:0).
«Рапід»:
«Дынама»:
«Аякс»: