Бода Ільгнер

Футбол
Бода Ільгнер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1967(1967-04-07)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 190 см
Вага 92 кг
Пазіцыя брамнік
Маладзёжныя клубы
1973—1983 Сцяг Германіі Хартберг
Клубная кар’ера[* 1]
1983—1996 Сцяг Германіі Кёльн 326 (-333)
1996—2001 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 91 (-74)
Нацыянальная зборная[* 2]
1985—1987 Сцяг Германіі Германія (да 21) 7 (0)
1987—1994 Сцяг Германіі Германія 54 (-56)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Італія 1990
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза ФРГ 1988
Срэбра Швецыя 1992
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бода Ільгнер (ням.: Bodo Illgner; нар. 7 красавіка 1967) — нямецкі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1990 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1988 (бронза) і 1992 (серабро). Найлепшы брамнік Еўропы 1991. Выступаў за клубы «Кёльн» і «Рэал Мадрыд».

Бода Ільгнер з’яўляецца выхаванцам клуба рэгіянальнай нямецкай лігі «Хартберг». У 1983 годзе ён перайшоў у «Кёльн», у якім стаў дублёрам знакамітага брамніка зборнай Германіі Тоні Шумахера. З 1987 года Ільгнер стаў асноўным брамнікам «Кёльна», а неўзабаве і нямецкай зборнай (яго дэбют у зборнай адбыўся 23 верасня 1987 года ў матчы са зборнай Даніі, немцы выйгралі з лікам 1:0). На чэмпіянаце свету 1990 Ільгнер быў асноўным брамнікам зборнай Германіі. Яго ўпэўненая гульня пры падтрымцы моцных абаронцаў, Клаўса Аўгенталера, Андрэаса Брэмэ, Томаса Бертальда, Юргена Колера і Гвіда Бухвальда, стала адной з прычын поспеху Германіі. У паўфінале чэмпіянату са зборнай Англіі Ільгнер адбіў удар Сцюарта Пірса ў пасляматчавай серыі пенальці, а фінале захаваў свае вароты сухімі, чаго раней не ўдавалася ніводнаму брамніку.

  1. BODO ILLGNER // Argentine Soccer Database
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.