Бой за перавал Дэбека | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003) | |||
Дата | 6—7 красавіка 2003 | ||
Месца | перавал Дэбека | ||
Вынік | Перамога ЗША і Пешмергi | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бой за перавал Дэбека — боесутыкненне ў Паўночным Іраку, якое адбылося ў рамках амерыканскага ўварвання ў Ірак, падчас чаго ажыццёўлена выцясненне амерыканскім спецназам і курдскімі баевікамі іракскіх войск з перавала каля вёскі Дэбека, што паміж Масулам і Кіркукам. Вырашальную ролю ў перамозе кааліцыі адыграла прымяненне супраць іракскіх танкаў СТКР FGM-148 Javelin.
Бой пачаўся 6 красавіка 2003 года, калі 26 «зялёных берэтаў» сіл СпП арміі ЗША атрымалі загад захапіць стратэгічна важны перавал. Яго захоп дазваляў перарэзаць шашы 2 і спыніць перамяшчэнне іракскіх войск на поўначы, а таксама даць штуршок да захопу важных нафтавых радовішчаў Кіркука[1].
Спярша рушыла паветраная атака сіламі бамбардзіроўшчыкаў B-52. Спецназ пры падтрымцы курдскіх апалчэнцаў «Пешмерга» дасягнулі іракскіх пазіцый.
Курды прыступілі да зачысткі міннага поля на падыходзе да перавала. Іракскія войскі атакавалі і прымусілі кааліцыйныя сілы схавацца за пясчанымі ўступамі. Але ў выніку контратакі спецназ і курды прымусілі іракцаў адступіць да верхняй частцы хрыбта і заняць пазіцыі ў бункерах, адначасна паланіўшы каля 20 іракскіх салдат.
Узлезшы на невялікі пагорак, які затуляе перавал з поўдня, кааліцыйныя войскі сутыкнуліся з іракскім механізаваным корпусам[2], і чатыры з паловай гадзіны працягваўся бой. Два іракскіх бронетранспарцёры і два грузавікі былі знішчаны. Неўзабаве пасля гэтага тым жа спосабам былі знішчаны яшчэ два іракскіх БТР і грузавік. Іракцы спынілі наступленне і перайшлі да абароны.
Пазней тры іракскія грузавікі пад’ехалі да курдскай пазіцыі, міргаючы фарамі. Гэта была ілжывая спроба капітуляцыі, накіраваная на прыкрыццё апошняй атакі іракскіх войск. У гэты час да пазіцыях кааліцыйных сіл вылучыліся тры іракскіх бронетранспарцёры і тры грузавікі з салдатамі, пры падтрымцы чатырох танкаў Т-55. Кааліцыйныя войскі здзейснілі манеўр і схаваліся за грэбнем, каб контратакаваць. У выніку жорсткі адказ спецназа і курдаў спыніў іракскае прасоўванне і дапамог забяспечыць тактычную перамогу кааліцыі.