Бой пад Хашамам (2018)

Бой пад Хашамам
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Дата 7 — 8 лютага 2018
Месца горад Хашам, Сірыя
35°17′58,40″ пн. ш. 40°17′35,30″ у. д.HGЯO
Прычына Вылучэнне сірыйскіх батальёнаў тактычнай групы на тэрыторыю, якая кантралявалася СДС
Вынік Разгром сірыйскай батальёнай тактычнай групы сіламі міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальвалі ЗША
Праціўнікі
CJTF–OIR:  Сірыя:
Камандуючыя
генерал-лейтэнант Джэфры Харыгян[6] невядома
Страты
1 паранены[7] 55—100 загінулых[8]

Бой пад Хашамам (Хушамам), у раёне газавых радовішчаў Хашам (Хушам) і Ат-Табія (правінцыя Дэйр-эз-Зор) — узброены інцыдэнт падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі, першае буйное сутыкненне паміж заходняй кааліцыяй, якую ўзначальвалі ЗША, і «Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС) з аднаго боку і ўзброенымі фарміраваннямі, якія выступалі на баку сірыйскага ўрада, — з другога. Бой адбыўся ў ноч з 7 на 8 лютага 2018 года.

Канфлікт разгарнуўся тады, калі батальённая тактычная група (узмоцнены батальён) са складу сілаў, якія выступалі на баку сірыйскага ўрада, што мела мэтай захоп газаперапрацоўчага завода, размешчанага на тэрыторыі, якая знаходзілася пасля разгрому «Ісламскай дзяржавы» пад кантролем СДС, падвергнулася масіраваным авіяцыйным і артылерыйскім ударам узброеных сіл ЗША. Гэта прывяло да шматлікіх страт, у тым ліку сярод уваходзячых у склад праўрадавага фарміравання расійскіх кантрактнікаў з так званай групы Вагнера.

14 лютага на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН Расія і ЗША далі дыяметральна супрацьлеглыя ацэнкі інцыдэнту. Прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры ААН Васіль Нябензя заявіў, што авіяўдар па сірыйскіх сілах быў нічым не справакаваны, тады як яго амерыканская калега Нікі Хэйлі сцвярджала, што дзеянні заходняй кааліцыі ўяўлялі сабой самаабарону, адлюстраванне нападу на падтрыманыя кааліцыяй апазіцыйныя сірыйскія фарміраванні[9].

Зноскі

  1. Leith Aboufadel. Pro-gov’t ISIS Hunters release official statement after US airstrikes in Deir Ezzor // Almasdarnews.com, 11.02.2018 Архівавана 12 лютага 2018.
  2. Zavis, Alexandra. Rare U.S. strike on pro-government forces kills scores of fighters. latimes.com (9 лютага 2018). Праверана 9 лютага 2018.
  3. "In Syria, Russian bad faith turns fatal". Washington Post. 9 February 2018.
  4. Russians dead in 'battle' in Syria's east Архівавана 5 лютага 2019.
  5. "Relatives and friends of Wagner mercenaries we named earlier confirm to @ru_rbc they indeed had been killed in Syria". 12 February 2018.
  6. «Вагнеровцев» списали в расход? (руск.). Новая газета (16 февраля 2018). Праверана 16 лютага 2018.
  7. US-led coalition strikes kill pro-regime forces in Syria - CNNPolitics
  8. Barbara Starr and Ryan Browne. US-led coalition strikes kill pro-regime forces in Syria // CNN, 08.02.2018
  9. Москва не исключила гибели россиян в Сирии. Они могли стать жертвами американского авиаудара // Коммерсант.ru, 15.02.2018