Болс-Пірамід | |
---|---|
англ. Ball's Pyramid | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
31°45′21″ пд. ш. 159°15′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Болс-Пі́рамід (англ.: Ball's Pyramid) — невялікі незаселены вулканічны востраў, прыблізна ў 20 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад вострава Лорд-Хау, разам з якім ён быў адкрыты ў 1788 годзе.
Знешне востраў нагадвае ветразь, вышыня над узроўнем мора дасягае 562 метраў пры найбольшай шырыні падножжа каля 200 метраў. Побач з востравам ёсць некалькі маленькіх скалістых астраўкоў.
Адміністрацыйна востраў кіруецца мясцовымі ўладамі Лорд-Хау.
Болс-Пірамід з'яўляецца найбольш высокім вулканічным уцёсам на зямлі [1][2].
Першая зарэгістраваная высадка чалавека адбылася ў 1882 годзе, амаль праз стагоддзе пасля адкрыцця вострава. Першае ўзыходжанне на вяршыню зарэгістравана ў 1965 годзе[2], пасля чаго было яшчэ некалькі ўдалых спроб на працягу амаль 20 гадоў. Аднак, з 1982 года ўзыходжанні, а з 1986 года і доступ на востраў былі забаронены. З 1990-х наведванні сталі строга абмежаваны, тым не менш, некаторыя ўзыходжанні адбываліся.
У 2000 годзе на востраве было знойдзена насякомае Dryococelus australis, якое лічылася вымерлым.
21 чэрвеня 2000 года востраў стаў часткай Марскога парку Лорд-Хау.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 186 рус. • англ. • фр. |