Бон (Францыя)

Горад
Бон
фр.: Beaune
Герб
Герб
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
31,3 км²
Вышыня цэнтра
193
407 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
22916 чалавек (1999)
Шчыльнасць
732 чал./км²
Этнахаронім
фр.: les beaunois
Часавы пояс
Тэлефонны код
+33-2
Паштовы індэкс
21200
Афіцыйны сайт
beaune.fr (фр.)
Бон на карце Францыі
Бон (Францыя) (Францыя)
Бон (Францыя)

Бон (фр.: Beaune) — горад у Францыі, цэнтр аднайменнай супрэфектуры дэпартамента Кот-д’Ор. Насельніцтва Бона на 1 студзеня 2000 года складала 22 916 чал.

Горад узнік на месцы паселішча кельтаў, якія прыйшлі сюды з усходу ў V стагоддзі да н.э. Яны назвалі горад «Белена» (па-французску: Belena) у гонар ушанаванай імі багіні бягучай вады Белоны (па-французску: Belonos).

Юлій Цэзар, заваяваўшы Галію прынёс сюды ўвесь пантэон рымскіх багоў, у тым ліку і Апалона, імя якога было сугучна назве горада. Пазней салдаты раскватараванага тут VIII легіёна «Augusta» распаўсюджвалі тут культ бога Мітры, які, аднак, не ўтрымаўся. У IV стагоддзі святы Марцін прынёс сюды хрысціянства. Разбураныя ўмацаванні горада, былі адноўлены «на месцы паганскай святыні».

У V стагоддзі па замёрзлым Рэйне сюды прыйшло германскае племя бургундаў, якія далі мясцовасці сучасную назву. Іх прынцэса Клатыльда выйшла замуж за правадыра франкаў Хлодвіга I з роду Меравінгаў, які прыняў хрысціянства. У VIII стагоддзі месца спазнала кароткачасовае нашэсце арабаў. Бон быў галоўным горадам Бургундыі пакуль яе сталіцай не стаў горад Дыжон.

З Сярэднявечча тут захавалася гарадcкая сцяна даўжынёй каля 2 км, а таксама шматлікія пабудовы XVXVI стагоддзяў. Будаўніцтва царквы было распачата ў 1120 годзе, і пасля пабудовы яна лічылася «дачкой Клюні». Затым ёй было нададзена аблічча, уласцівае будынкам эпохі бургундcкага рамантызму. У галоўным алтары знаходзяцца дываны з поўсці і шоўку з выявай сцэн з жыцця Дзевы Марыі. У былым палацы герцагаў Бургундыі зараз размяшчаецца вінны музей. Але галоўнай славутасцю горада з’яўляецца былы шпіталь, пабудаваны ў 14431457 гадах.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]