Бона Сфорца

Бона Сфорца
італ.: Bona Sforza
Гравюра з выявай Боны, 1521
Гравюра з выявай Боны, 1521
Сцяг Вялікая княгіня літоўская
1518 — 1548
Папярэднік Барбара Запальяі
Пераемнік Елізавета Аўстрыйская
Сцяг Каралева польская
1518 — 1548
Папярэднік Барбара Запальяі
Пераемнік Елізавета Аўстрыйская

Нараджэнне 2 лютага 1494[1]
Смерць 19 лістапада 1557[3] (63 гады)
Месца пахавання
Род Сфорца
Бацька Джан Галеаца Сфорца[2]
Маці Ізабела Арагонская[d]
Муж Жыгімонт I Стары[5][2]
Дзеці Ізабела Ягелонка[6][2], Жыгімонт II Аўгуст[2], Кацярына Ягелонка[2], Ганна Ягелонка[6][2], Сафія Ягелонка[d][2] і Альбрыхт Ягелончык[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бона Сфорца д’Арагона (італ.: Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 1494 — 19 лістапада 1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.

Дачка міланскага герцага Джана Галеаца Сфорца. Імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення феадаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках прынцыпы інтэнсіўнага, у інтарэсах феадалаў, вядзення гаспадаркі (меліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладання, пазней былі распаўсюджаны на ўсе дзяржаўныя маёнткі Вялікага Княства Літоўскага, г.зв. Валочная памера (1557) і да канца XVI стагоддзя прынятыя большасцю землеўладальнікаў.

Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518 годзе, Бона мела шматлікае атачэнне з італьянцаў, адмыслоўцаў розных галін, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэнне найноўшых заходнееўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненняў, спажывецкіх прыхільнасцяў эпохі Рэнесансу, у тым ліку на ўдасканаленне меню, спачатку толькі найвышэйшых арыстакратычных колаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. З дзейнасцю Боны Сфорца звязваюць з’яўленне або пашырэнне ў меню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіны — апельсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў, прыпраў — шафрану, фенхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама аліўкаў, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу і г.д. Найбольш яскравым новаўвядзеннем эпохі Боны лічыцца салата і іншая агародніна, а таксама ўвядзенне ў карыстанне відэльцу і г.д. Боне Сфорца таксама прыпісваецца дасканалае валоданне атрутамі, яе падазраюць у арганізацыі атручвання апошніх з незалежных мазавецкіх княжатаў у 1522 годзе і непажаданай нявесткі Барбары Радзівіл у 1551 годзе[7].

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Імем Боны Сфорцы была названа цэнтральная плошча мястэчка Моталь (зараз — Плошча Леніна).

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в г д е ё ж з Catalog of the German National Library Праверана 17 красавіка 2024.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119138158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119138158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. Вобраз Боны Сфорца ў польскіх і беларускіх літаратурных творах XIX―XX стагоддзяў, прысвечаных Барбары Радзівіл // Супольнасць традыцыі ― садружнасць у будучыні. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — С. 83―89. — 400 с.