Бонча (польск.: Bończa) — прыватнаўласніцкі шляхецкі герб на Беларусі, Украіне, y Літве і Польшчы.
У блакітным полі размешчаны крочачы ўлева срэбны аднарог. Кляйнод: над прылбіцай з каронай палова такога ж самага аднарога. Існуе варыянт герба, дзе аднарог перакрэслены залатым паўмесяцам, над якім размешчаны тры залатыя шасціпрамянёвыя зоркі.
Вядомы з 14 ст. У Польшчу герб прывезены з Італіі хітрым і падступным феадалам Бонача (Bonacza), які пасяліўся там у вельмі спрыяльныя часы.
Карысталіся ім больш за 100 родаў, у т.л. Асмалоўскія, Буйневічы, Куніцкія, Маркоўскія, Скажынскія, Сяніцкія.