Борная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Артаборная кіслата |
Хім. формула | H3BO3 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | цвёрдае |
Адн. малек. маса | 61,83 а. а. м. |
Малярная маса | 61,83 г/моль |
Шчыльнасць | 1,435 (15 °C) |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 170.9 °C, 444 K, 340 °F °C |
Тэмпература кіпення | 300 °C, 573 K, 572 °F °C |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 81,43 Дж/(моль·К) |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | 9,24 (I), 12,74 (II), 13,80 (III) |
Растваральнасць у вадзе | 2.52 (0 °C) 4.72 (20 °C) |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 233-139-2 |
SMILES | |
RTECS | ED4550000 |
ChemSpider | |
Бяспека | |
Таксічнасць |
Борная кіслата (Acidum boricum) (артаборная кіслата) — слабая неарганічная кіслата, якая мае хімічную формулу H3BO3.
Уяўляе сабой бескаляровае крышталічнае рэчыва ў выглядзе лускавінак без паху, мае слаістую трыклінавую рашотку, у якой малекулы кіслаты злучаныя вадароднымі сувязямі ў плоскія пласты, пласты злучаны паміж сабой міжмалекулярнымі сувязямі (d = 0,318 нм).
Метаборная кіслата (HBO2) таксама ўяўляе сабой бясколерныя крышталі. Яна існуе ў трох мадыфікацыях — найбольш устойлівай γ-НВО2 з кубічнай рашоткай, β-НВО2 з монакліннай рашоткай і α-НВО2 з рамбічнай рашоткай.