Горад
Борнэ Суліновапольск.: Borne Sulinowo
 |
 |
Герб |
Сцяг |
Борнэ Сулінова на карце Польшчы ±
|
|
Борнэ Сулінова[1] (польск.: Borne Sulinowo, ням.: Groß Born — Грос Борн) — горад на паўночным захадзе Польшчы. Размешчаны за 440 км на паўночны захад ад Варшавы, за 150 км на ўсход ад Шчэціна. Уваходзіць у Шчэцінэцкі павет Заходнепаморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Борнэ Сулінова. Займае плошчу 18,15 км². Насельніцтва 4,9 тыс. чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны і да 1992 года тут знаходзілася сакрэтная ваенная база СССР, і таму горад нават не пазначаўся на картах.
Зноскі