Босанская Краіна альбо Баснійская Краіна (басн.: і харв.: Bosanska Krajina, сербск.: Босанска Крајина) — гісторыка-геаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Босніі і Герцагавіны са свамі гістарычнымі, эканамічнымі і культурнымі адметнасцямі, размешчаны між трыма рэкамі — Уна, Сава, Врбас.
Самы вялікі горад і гістарычны цэнтр Краіны — Баня-Лука. Астатнія гарады і абшчыны ў Босанскай Краіне — Біхач, Санскі-Мост, Прыедар, Вяліка-Кладуша, Бужым, Цазін, Босанска-Градзішка, Босанска-Дубіца, Нові, Босанска-Крупа, Крупа-на-Уні, Ключ, Босанскі-Петравац, Петравац, Котар-Вараш, Мрконіч-Град, Шыпава, Дрвар, Босанска-Грахава, Скендэр-Вакуф, Лакташы, Чалінац. Зараз Босанская Краіна не ўтварае адзінага цэлага ў адміністрацыйна-палітычным сэнсе і падзелена паміж Рэспублікай Сербскай і Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны.