Бостанскі ўніверсітэт (BU) | |
---|---|
англ.: Boston University | |
Арыгінальная назва | англ.: Boston University |
Міжнародная назва | лац.: Universitas Bostoniensis |
Дэвіз | Learning, Virtue, Piety |
Заснаваны | 1839 |
Тып | Прыватны |
Рэктар | Дэвід Кэмпбел |
Прэзідэнт | Роберт Браўн |
Студэнты | 31766 |
Выкладчыкаў | 3931 |
Размяшчэнне | Масачусетс, ЗША |
Узнагароды |
прэмія Пібадзі[d] (1988) |
Сайт | bu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бостанскі ўніверсітэт (англ.: Boston University, BU) — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Бостане, штат Масачусетс, ЗША. Заснаваны ў 1839 годзе.
Чацвёрты па памерах універсітэт у краіне: тут навучаецца звыш 30 тыс. студэнтаў і працуе да 4 тыс. вучоных і выкладчыкаў. Універсітэт прапануе навучанне па доктарскім, магістрскім і бакалаўрскім праграмам у 18 школах і каледжах.
Студэнты Бостанскага ўніверсітэта пражываюць у двух гарадскіх кампусах, размешчаных на беразе ракі Чарлз.
На 2011—2012 навучальны год навучанне каштуе 40 848 долараў у год, пры гэтым, калі студэнт будзе пражываць у інтэрнаце і харчавацца, то кошт узрасце да 54 130 долараў. Дадатковы кошт падручнікаў складае, у сярэднім, яшчэ 940 долараў.[1]
Бостанскі ўніверсітэт мае мноства пляцовак для занятку такімі відамі спорту як хакей, футбол, гольф, тэніс, софтбол, крыкет, плаванне.