Боцікі (род раслін) | |||||||||||||||||
Aconitum napellus — тыпавы від рода. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Aconitum L., (1753) | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Боцікі[3], Аканіт[4] (Aconitum) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.
Шматгадовыя травяністыя караняклубневыя або карэнішчавыя расліны. Сцябло простае або галінастае, прамастойнае ці зрэдку павойнае, вышынёй 100—250 см. Лісце чаргаванае, далонепадобнарассечанае, на чаранках. Кветкі жоўтыя, сінія, фіялетавыя, рэдка белыя, буйныя, няправільныя (верхні пялёстак накшталт шлема), у гронках. Плод — пераважна апушаная шматлістоўка.
Існуе каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі на зарослых хмызняком і вольхай шэрай схілах рачных берагоў вельмі рэдка трапляюцца боцікі шарсцістагубыя (Aconitum lasiostomum) і боцікі паўночныя, або высокія (Aconitum septentrionale); у батанічных садах, парках і на кветніках вырошчваецца некалькі інградукаваных відаў.
Да роду Боцікі найбольш блізкія роды Рагулькі (Delphinium) і Consolida: тры гэтых роды складаюць трыбу Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae)[5]:
яшчэ чатыры падсямействы | роды Рагулькі і Consolida | ||||||||||||||
сямейства Казяльцовыя | трыба Delphinieae | ||||||||||||||
ад 250 да 300 відаў | |||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Ranunculoideae | род Боцікі | |||||||||||||
яшчэ дзесяць сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ восем трыб | ||||||||||||||
Род уключае ў сябе больш 330 відаў[6], распаўсюджаных у Паўночным паўшар’і.
Некаторыя з іх:
Лекавыя (гарачкапаніжальны і болепатольны сродак), дэкаратыўныя расліны. З-за утрымання алкалоідаў могуць выклікаць атручванні[7].