Боцікі звычайныя | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Aconitum septentrionale Koelle | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Боцікі звычайныя, Боцікі паўночныя[1], Боцікі высокія[2][3], Ваўкабойнік[4] (Aconitum septentrionale) — кветкавая расліна роду Боцікі (Aconitum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і рабрыстым, апушаным сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце буйное, даўжынёй да 15 см і шырынёй 25 см, сэрцападобнае або ныркападобна-акруглае, 3—9-пальчаста-раздзельнае на шырокія, амаль рамбічныя буйна-зубчастыя долі, зверху амаль голае, знізу апушанае. Кветкі брудна- або шаравата-фіялетавыя, сабраны ў рыхлую, у ніжняй частцы галінастую, коласападобную гронку. Чашалісцікі афарбаваныя, пялёсткападобныя: верхні — высокі, канічна-цыліндрычны, шлемападобны. Пялёсткаў (нектарнікаў) — 2. Плод — сухая шматнасенная лістоўка.
Еўрасібірскі барэальна-таежны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобным лакалітэце за паўднёва-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: цяністыя ярыстыя берагі рэк, сярод зараснікаў вольхі шэрай, на рыхлай глебе. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі.
Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Від Боцікі звычайныя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).
яшчэ чатыры падсямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 роды | |||||||||||||||
сямейства Казяльцовыя | трыба Delphinieae | від Боцікі звычайныя | ||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Ranunculoideae | род Боцікі |
||||||||||||||
яшчэ дзесяць сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ восем трыб (па Сістэме APG II) |
яшчэ ад 250 да 300 відаў | ||||||||||||||
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая расліна[5].
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |