Брагі

Брагі
Міфалогія германа-скандынаўская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Одзін[3]
Браты і сёстры Бальдр, Hodhr[d], Хермод, Тор, Meili[d], Víðarr[d] і Váli[d]
Жонка Ідун[1][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малюнак Карла Вахлбама
(1810—1858)

Бра́гі — у германа-скандынаўскай міфалогіі бог-скальд, праслаўлены мудрасцю і красамоўствам, муж багіні Ідун[4]. Як правіла, яго малявалі старым і з доўгай барадой, гэтакім сімвалам мудрасці і багатага вопыту, з запасу якога паэтам трэба чэрпаць свае думкі і вобразы[5].

Імя Брагі звязана з вядомым з «Малодшай Эды» міфам пра Мёд паэзіі. Паводле легенды, Одзін выкраў чароўны напой у Гутунга, а дасягнуўшы Асгарда, пераліў яго ў залатыя пасудзіны, якія затым аддаў свайму сыну Брагі. Лічыцца, што з тых часоў сапраўдны талент даруецца толькі выбраным.

Рунічныя пісьмёны, выразаныя паводле адной песні Эды (першая песня пра Брунгільду) на яго мове, паказваюць на яго мудрасць і красамоўства. Адна глава Сноравай Эды (Брагарэдур) змяшчае ў сабе міфічныя апавяданні, якія Брагі на балі ў палацы багоў распавядае Эгіру. Ён належыць да Асаў і паводле адной песні, пазнейшага паходжання (Hrafngaldr), разам з Хеймдалем і Локі адправіўся ў ад, калі па знаках даведваюцца пра смерць Бальдра, і тры гады заставаўся там у Ідуны. У памяць яго на балях гасцей абыходзіла кругавая чара, і над ёй прамаўляліся ўрачыстыя зарокі[5].

Зноскі

  1. Идунь // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 807.
  2. Браги // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 533–534.
  3. различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  4. Идунь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. а б Браги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.