Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Браньск, Браньск-Падляшскі (свая мова Бранськ, Branśk; польск.: Brańsk), традыцыйная беларуская назва Бранск — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Браньск. Насельніцтва 3822 чал. (2007).
Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Беластока, на рацэ Нурэц. Побач з горадам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Браньск — вузел аўтамабільных шляхоў: 66 (Замбраў — Браньск — Бельск Падляскі) і 681 (Лапы — Браньск — Цехановец).
Маёнтак Калінова каля Браньска на працягу амаль ста гадоў быў у валоданні продкаў Кастуся Каліноўскага.