Бранявая вежа — закрытая бранявая канструкцыя, якая забяспечвае абарону асабовага складу, ракетна-артылерыйскага і стралковага ўзбраення, прыбораў назірання і інш., і можа, звычайна, паварочвацца на 360°. Бранявыя вежы ставяцца на танкі, БМП і БТР, бранецягнікі, ваенныя караблі і фартыфікацыйныя збудаванні.