Брахігобіус

Брахігобіус

Brachygobius doriae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brachygobius Bleeker, 1874


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172050
NCBI  150290

Брахігобіус (Brachygobius) — род рыб сямейства бычкоў атрада акунепадобных.

Пашыраны ў трапічных вадаёмах, часцей у саланаватай вадзе вусцяў рэк. Вядомы як акварыумная рыба.

Даўжыня 4—4,5 см. Цела спераду цыліндрычнае, ззаду моцна сплюшчанае з бакоў. Галава кароткая. Цела і плаўнікі жоўтыя, з карычняватымі або амаль чорнымі папярочнымі палосамі ці плямамі. Спінных плаўнікоў два, пярэдні з цвёрдымі прамянямі.

Трымаюць рыб у акварыумах з падсоленай вадой (у прэснай больш успрыімлівыя да хвароб) і рознымі ўкрыццямі на дне.

Зноскі

  • Брахігобіус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 328.