Брахітэцыум[1] (Brachythecium) — род імхоў сямейства брахітэцавых.
Утвараюць бліскучыя дзернавінкі. Сцябло разгалінаванае, паўзучае, або ўзнятае. Лісце з яйцападобнай ці трохвугольна-яйцападобнай асновай, завостранае. Каробачка са спорамі прадаўгаватая, сагнутая, на доўгай ножцы.
На Беларусі найбольш пашыраны брахітэцыум укарочаны (Brachythecium oedipodium) і брахітэцыум Мільдэ (Brachythecium mildeanum). Растуць у лясах, на сырых лугах (брахітэцыум Мільдэ пагаршае якасць лугоў). Спараносяць летам.
Зноскі