Броўд-Пік | |
---|---|
урду بروڈ پیک, кіт. 布洛阿特峰 | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 8 051 м |
Адносная вышыня | 1 701 м |
Першае ўзыходжанне | 9 чэрвеня 1957 г. |
Размяшчэнне | |
35°48′38″ пн. ш. 76°34′05″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Каракарум |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Броўд-Пік (раней ужывалася назва К3, мясцовая назва — Файчан кангры) — гара на мяжы Пакістана і Кітая, дванаццатая па вышыні вяршыня ў свеце. Знаходзіцца на хрыбце Балтара Музтаг непадалёк ад вяршыні К2 у горным масіве Каракарум. Назва гары (англ.: Broad — шырокая) тлумачыцца тым, што шырыня вяршыні складае больш 1,5 кіламетра. Акрамя галоўнай вяршыні вышынёй 8047 метраў (па іншых дадзеных — 8051 м), гара мае таксама цэнтральную вяршыню (вышыня 8028 м) і паўночную вяршыню (7550 м).
Першае ўзыходжанне на вяршыню здзейснілі аўстрыйцы Фрыц Вінтэрштэлер, Маркус Шмук, Курт Дзімбергер і Герман Буль 9 чэрвеня 1957 года. Да сярэдзіны 2003 ажыццёўлена 255 паспяховых узыходжанняў на вяршыню. Пры спробе заваяваць Броўд-Пік загінулі 18 альпіністаў.