Камуна
|
Герб |
|
|
Бруж (фр.: Bruges, акс.: Bruge) — камуна на паўднёвым захадзе Францыі, у дэпартаменце Жыронда рэгіёна Новая Аквітанія. Бруж размешчаны на захад ад Бардо, з’яўляецца яго прыгарадам і ўваходзіць у т.зв. Вялікі Бардо (гарадская супольнасць Бардо). На поўдні мяжуе з камунай Ле-Буска, на захадзе — з камунай Эзін і на поўначы — з камунай Бланкфор. Назва Bruges паходзіць ад лацінскага brucaria («верас»). У даследаванні Эрнеста Негра, прысвечаным тапаніміцы Францыі, прыводзіцца таксама версія паходжання назвы ад гасконскага bruche (у значэнні «хмызняк»).
Зноскі