Бружмель блакітны | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lonicera caerulea L. | |||||||||||||||||||
|
Бружмель блакітны[1], Бружмель сіні (Lonicera caerulea) — дравяністая расліна; від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Лістападны куст да 2,5 м вышынёй, з бурай даўгавата-растрэсканай карой, якая адслойваецца[2]. Бружмель дастаткова хуткарослая расліна (20—30 см/год), працягласць жыцця — 20—30 гадоў.
Лісце эліптычнае, амаль сядзячае, супраціўнае, 4-6 см даўжынёй і 3 см шырынёй.
Суквецці у пазухах 1-3 пар ніжніх лісцеў. Кветкі бледна-жоўтыя, амаль правільныя, званочкавыя. Прыкветкі шылападобныя або мечападобныя, даўжэйшыя за чашачкі[2].
Плод — даўгавата-эліптычная цёмна-блакітная з шызым налётам ягада[2]. Ягады ядомыя і цэняцца за тонкі водар і гаркавата-кіслы смак, які нагадвае чарніцы.
Распаўсюджана ў межах умеранай зоны па ўсім Паўночным паўшар’і. Расце сярод тундравых зараснікаў відаў роду Empetrum і буякоў, у лясах, на прырэчных лугах, сярод хмызнякоў, у лясным поясе і ў субальпіцы.
Выдзяляюць дзевяць разнавіднасцяў, якія могуць разглядацца як падвіды ці асобныя віды:
Ягады бружмеля
|
Bombus pascuorum на суквецці бружмеля
|
Расліна культывуецца ў садах дзеля ягад і ў дэкаратыўных мэтах.
Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылку, на Алтаі з’яўляецца найважнейшым меданосам[4].