Бружмель пахучы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lonicera caprifolium L. | |||||||||||||||||||
|
Бружмель пахучы, Капрыфоль[1], Бружмель духмяны (Lonicera caprifolium) — кветкавая расліна сямейства бружмелевых.
Ліяны вышынёй да 6 м. Лісце цёмна-зялёнае, знізу шызае. Кветкі буйныя, вельмі пахучыя, спачатку белаватыя, потым жаўцеюць. Цвіце ў чэрвені.
Дэкаратыўная расліна. Выкарыстоўваюць на азеляненне альтанак, трэльяжаў, падпорных сценак, аднапавярховых будынкаў і да т.п. Лісце і плады ўтрымліваюць таксічныя цыянагенныя гліказіды[2].