Бружмель татарскі

Бружмель татарскі

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera tatarica L.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35306
NCBI  447676
EOL  488739
GRIN  t:22644
IPNI  149131-1
TPL  kew-2340703

Бружмель татарскі[2], Бружмень татарскі[3] (Lonícera tatárica) — расліна роду Бружмель сямейства Бружмелевыя, дэкаратыўны куст.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Бружмель татарскі — лістападны куст вышынёй 1-3 м.

Парасткі полыя. Кара маладых парасткаў жаўтлява-бурая, пакрытая дробнымі цёмнымі чачавічкамі; у старых парасткаў кара шэрая, адслойваецца палосамі.

Лісце яйкападобнае або даўгавата-яйкападобнае, 3-6 см даўжынёй, цэльнакрайняе.

Кветкі парныя, даўжынёй да 2 см, з двухгубым венчыкам белага або ружовага колеру, размешчаны ў пазухах лісця. Цвіце бружмель татарскі ў маі — чэрвені.

Плады шарападобныя, чырвоныя або аранжавыя, часта зрослыя парамі ў аснаванні, дыяметрам каля 6 мм, спеюць у ліпені — жніўні. Неядомыя, горкія на смак.

Распаўсюд і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

У дзікім выглядзе расце на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі, у Сібіры, перадгор’ях Цянь-Шаня і Алтая[4][5][6].

Бружмель татарскі дзякуючы хуткаму росту і непераборлівасці часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага кустоўя. Асабліва дэкаратыўны ён падчас цвіцення і плоданашэння.

Мароза — і засухаўстойлівы, непатрабавальны да якасці глебы. Лёгка размножваецца насеннем і тронкамі. Існуе некалькі садовых формаў, якія адрозніваюцца афарбоўкай кветак, формай лісця і кампактнасцю куста[7].

Добры майска-чэрвеньскі меданос. Мёд светлы, пылок бруднавата-жоўты[8].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Lonicera morrowii A. Gray.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. Деревья и кустарники СССР / Под ред. П. И. Лапина. — М.: Мысль, 1966. — С. 537.
  5. Головкин Б. Н. и др. Декоративные растения СССР. — М.: Мысль, 1986. — С. 255.
  6. Гроздова Н. Б. и др. Деревья, кустарники и лианы: Справ. пособие. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 122—123.
  7. Коновалова Т. Ю., Шевырёва Н. А. Декоративные кустарники, или 1000 растений для вашего сада. Иллюстр. справочник. — М.: Фитон+, 2004. — С. 86. — ISBN 5-93457-070-6.
  8. Абрикосов Х. Н. и др. Жимолость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.