Брунейскі долар | |
---|---|
Коды і сімвалы | |
Коды ISO 4217 | BND |
Сімвалы | B$ |
Тэрыторыя абарачэння | |
Уведзена | 1967 |
Эмісія і выраб монет і банкнот | |
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Monetary Authority of Brunei Darussalam[d] |
Курсы на 23 красавіка 2025 года | |
1 USD | 1,312 BND |
1 EUR | 1,498 BND |
1 RUB | 0,01593 BND |
1 GBP | 1,745 BND |
1 JPY | 0,009235 BND |
1 BYN | 0,4143 BND |
![]() |
Брунейскі долар (валютны код BND) — валюта Брунея з 1967 года. Звычайна ён абзначаецца сімваламі $ ці B$, каб адрозніць ад іншых доларавых валют, дзеліцца на 100 сенаў.
Курс брунейскага долара прывязаны да сінгапурскага долара па курсе 1:1 (Сінгапур асноўны гандлёвы партнёр Брунея).
Першай валютай Брунея былі ракавінкі. Крыху пазней у якасці валюты выкарыстоўваліся бронзавыя гарбатнікі.
У 1868 годзе Бруней выпусціў алавяныя манеты з аднацэнтавымі манетамі (з 1888 года). Гэты цэнт быў сотай часткай долара Праліваў. Пад час брытанскага пратэктарату ў пачатку 20 стагоддзя, Бруней карыстаўся доларам Праліваў, потым, да 1967 года Малайскім доларам, да выпуску ўласнай валюты.
Брунейскі долар замяніў Малайскі долар у 1967 годзе. Да 1973 года Малайскі долар быў заменены па наміналу Сінгапурскім і Брунейскім доларамі. У наш час сінгапурскі і брунейскі нацыянальныя банкі падтрымліваюць фіксаваны курс да сваіх валют.