Бры | |
---|---|
фр.: Brie | |
Краіна паходжання |
![]() |
Горад, рэгіён | Бры, Іль-дэ-Франс |
Малако | кароўе |
Пастэрызаваны | не (у Еўропе), абавязкова ў ЗША і Аўстраліі |
Тэкстура | мяккая, бледнага колеру з шараватым адценнем пад «высакароднай» белай цвіллю |
Час паспявання | Па міжнародных стандартах - ад 10 дзён |
Сертыфікацыя | AOC 1980 |
Бры (фр.: Brie) — мяккі сыр з каровінага малака, які атрымаў сваё імя ад назвы французскай правінцыі (размешчана ў цэнтральным рэгіёне Іль-дэ-Франс недалёка ад Парыжа), дзе яго ўпершыню пачалі рабіць. Характэрны бледны колер з шараватым адценнем пад «высакароднай» белай цвіллю (Penicillium camemberti або Penicillium candidum). Па форме ўяўляе сабой «ляпёшкі» дыяметрам 30-60 см і таўшчынёй 3-5 сантыметраў. Сыр мяккі і прыемна смакуе з лёгкім пахам нашатыру. Скарыначка з цвіллю мае выразны аміячны смак, аднак ядомая.
Малады Бры мае мяккі і далікатны смак. Па меры паспявання мякаць набывае вастрыню. Чым танчэйшы праснак Бры — тым вастрэйшы сыр. Бры вырабляюць у любы час года, і ён з’яўляецца адным з самых «універсальных» французскіх сыроў, бо выдатна падыходзіць і да святочнага стала, і да звычайнага абеду. Бры лепш есці, калі ён мае пакаёвую тэмпературу, таму вымаць з халадзільніка (або склепа) яго трэба загадзя. Захоўваць лепш пры тэмпературы 2 … −4 °C.
Бры па смаку падобны да камамберу, але яго тлустасць некалькі ніжэй — 25 %.
Існуе больш за дзясятак разнавіднасцяў бры, аднак толькі два віды — Бры дэ Мо (Brie de Meaux), Бры дэ Мелен (Brie de Melun), якія носяць назвы невялікіх гарадкоў, размешчаных на ўсход ад Парыжа, маюць у Францыі сертыфікацыю АОС (Appellation d ' origine contrôlée).