Брыстальскі заліў | |
---|---|
англ. Bristol Channel, вал. Môr Hafren | |
51°18′00″ пн. ш. 3°37′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найбольшая глыбіня | 50 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брыстальскі заліў (англ.: Bristol Channel; вал.: Môr Hafren) — заліў Атлантычнага акіяна ў паўднёва-заходняй частцы Вялікабрытаніі. Аддзяляе Паўднёвы Уэльс ад графстваў Сомерсет і Дэвон. Распасціраецца ад вусця ракі Северн і да Кельцкага мора. Назва паходзіць ад англійскага горада Брысталь.
Даўжыня заліва каля 239 км, шырыня каля ўваходу 126 км. Глыбіні да 50 м. Берагавая лінія значна парэзаная. Прылівы вышынёй да 14,4 м. Асноўныя парты: Брысталь, Ньюпарт, Кардыф.