Брый серабрысты, брыум серабрысты (Bryum argenteum) — від лістасцябловых імхоў сямейства брыевых.
Утварае белавата-серабрыста-зялёныя шчыльныя дзернавіны. Сцябло з мноствам каташковых парасткаў. Лісце круглаватае, з выцягнутай верхавінкай. Каробачка са спорамі цыліндрычная, на доўгай ножцы.
Расце на палях, адхонах канаў, камянях, вытаптаных месцах, каля дарог, па берагах рэк. Спараносіць з вясны да позняй восені.
Мох-пустазелле, спадарожнічае чалавеку.
- Брыум // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Бриум серебристый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)