![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | cпартыўная хадзьба і 20 kilometres race walk[d] |
Нарадзіўся |
29 ліпеня 1995[1] (29 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 168 см[2] |
Вага | 57 кг[2] |
IAAF | 14409996 |
![]() |
Брыян Пінтада (ісп.: Brian Daniel Pintado Álvarez; нар. 29 ліпеня 1995) — эквадорскі лёгкаатлет, спецыяліст па спартыўнай хадзьбе. Выступае за зборную Эквадора па лёгкай атлетыцы, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года, чэмпіён панамерыканскіх гульняў 2019 года, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2016 і 2020 гадоў.
Брыян Пінтада нарадзіўся 29 ліпеня 1995 года ў горадзе Куэнка.
У 2016 годзе прайшоў адбор на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра — тут у хадзьбе на 20 км паказаў вынік 1:23:44, размясціўшыся ў выніковым пратаколе спаборніцтваў на 37-м радку.
У 2019 годзе стаў пераможцам у спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў на Панамерыканскіх гульнях, якія прайшлі ў сталіцы Перу, горадзе Ліме. Дыстанцыю ён пераадолеў за 1:21:51.
Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа — у хадзьбе на 20 км з вынікам 1:22:54 стаў дванаццатым.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, эквадорскі атлет, у спартыўнай хадзьбе на 35 кіламетраў, з вынікам 2:24:34 і рэкордам кантынента стаў віцэ-чэмпіёнам свету.