Сяло
Брэйтава
| ||||||||||||||||||||
Брэйтава (руск.: Бре́йтово) — сяло ў Яраслаўскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 3308 чалавек (2010). Адміністрацыйны цэнтр Брэйтаўскага раёна, Брэйтаўскага сельскага паселішча і Брэйтаўскай сельскай акругі. У 1986—1991 гг. Брэйтава адносілася да пасёлкаў гарадскога тыпу. Размешчана на рацэ Сіць, пры ўпадзенні яе ў Рыбінскае вадасховішча, за 142 кіламетры (па прамой) на паўночны захад ад цэнтра горада Яраслаўля.