Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 лютага 1997[1][2][…] (27 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 185 см | |||
Вага | 71 кг | |||
Пазіцыя | нападаючы | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэль-Дональд Эмбало (фр.: Breel-Donald Embolo; нар. 14 лютага 1997, Яўндэ) — швейцарскі футбаліст, нападаючы клуба «Манака» і зборнай Швейцарыі.
Сваю футбольную кар’еру Эмбало пачаў у юнацкай школе базельскага клуба «Нордштэрн». У 2008 годзе ён перайшоў у маладзёжную акадэмію «Олд Бойз», а пасля 2010 года апынуўся ў «Базелі».
13 сакавіка 2014 года Эмбало дэбютаваў на прафесійным узроўні, замяніўшы на 90-й хвіліне ў матчы Лігі Еўропы супраць зальцбургскага «Рэд Була» Серэ Дзье. 16 сакавіка адбыўся першы матч Брэля ў чэмпіянаце Швейцарыі супраць «Арау», які завяршыўся з лікам 5:0 на карысць чырвона-сініх (сам Эмбало забіў апошні мяч).
Па дасягненні 18 гадоў Брэль заключыў прафесійны кантракт з «Базелем», разлічаны да лета 2019 года. Па выніках сезона 2014/15 разам з камандай выйграў чэмпіянат Швейцарыі.
26 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Шальке 04» за 27 мільёнаў еўра. Кантракт падпісаны тэрмінам на 5 гадоў.
У 2019 годзе перайшоў з «Шальке 04» у «Барусію» (Мёнхенгладбах), з 22-гадовым швейцарцам падпісаны кантракт да лета 2023 года. Сума трансферу склала каля 10 мільёнаў еўра.
15 ліпеня 2022 года перайшоў з «Барусіі» ў «Манака» за 12,5 мільёнаў еўра. Кантракт з манегаскамі разлічаны да лета 2026 года.
У 2012 годзе Эмбало выступаў за юніёрскую зборную Швейцарыі да 17 гадоў у таварыскіх матчах. У снежні 2014 года яму было дадзена грамадзянства Швейцарыі, і, такім чынам, Брэль атрымаў права ўдзельнічаць у афіцыйных спаборніцтвах на ўзроўні зборных.
31 сакавіка 2015 года Эмбало згуляў першы свой матч за асноўную зборную Швейцарыі супраць каманды ЗША, выйшаўшы на замену на 56-й хвіліне замест Ёсіпа Дрміча. Упершыню за зборную вызначыўся ў лістападзе 2015 года ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Еўропы супраць Сан-Марына з пенальці.
На чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары на групавой стадыі забіў пераможны мяч у вароты Камеруна (1:0), а таксама вызначыўся ў гульні супраць Сербіі (3:2). Гол у вароты Камеруна Эмбало не святкаваў з-за павагі да сваіх каранёў.