Брэменскі ўніверсітэт

Брэменскі ўніверсітэт
ням.: Universität Bremen
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Bremen
Міжнародная назва англ.: University of Bremen
Заснаваны 1971
Студэнты 17 984[1]
Краіна
Размяшчэнне Брэмен
Сайт uni-bremen.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэменскі ўніверсітэт (ням.: Universität Bremen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брэмен.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніверсітэце навучаецца каля 23 500 студэнтаў са 115 краін. Універсітэт вядомы перш за ўсё сваім высокім узроўнем адукацыі ў галіне прамысловай інжынерыі, фізікі, матэматыкі, мікрабіялогіі, еўрапейскага права і палітычных навук. У 2012 годзе ў так званым Шанхайскім рэйтынгу ён быў пастаўлены на 346 месца ў свеце (29 сярод нямецкіх вышэйшых навучальных устаноў).

Брэменскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых маладых універсітэтаў Германіі. Ён быў заснаваны ў 1971 годзе з мэтай падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Першапачаткова невялікі акадэмічны кампус, размешчаны на ўскраіне горада, у 1980-я гады паступова пашыраўся. Універсітэт пачаў супрацоўніцтва з Інстытутам марскіх і палярных даследаванняў Альфрэда Вегенера ў Брэмерхафене, а ў 1988 годзе быў пабудаваны тэхналагічны парк.

  • Фізікі і электратэхнікі
  • Біялогіі і хіміі
  • Матэматыкі і інфарматыкі
  • Тэхналогій машынабудаўнічай вытворчасці
  • Навук аб Зямлі
  • Права
  • Бізнесу і эканомікі
  • Сацыяльных навук
  • Культуралогіі
  • Моў і літаратуразнаўства
  • Навук аб чалавеку і здароўі
  • Педагагічных навук

Зноскі

  1. Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.