Будуар | |
---|---|
![]() | |
![]() |
Будуа́р[1][2] (фр.: boudoir) — невялікі гасціны пакой інтымнага характару.
Прызначаўся для прыёму найбольш блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік у пачатку XVIII стагоддзя ў французскім мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй (крэслы, софы, столікі, бюро), упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару.