Расліна вышынёй 40—150 см. Мае кароткае ўсечанае карэнішча.
Сцябло прамое, неразгалінаванае, баразнаватае, голае, полае. Ніжняе лісцечарашковае, ля аснавання похвава-пашыранае; ліставая пласцінка вялікая, сэрцападобна-трохкутная, тупая, востразубчастая. Сцябловае лісце меншага памеру, з похвавым аснаваннем, сцяблоабдымнае, верхняе — ланцэтнае, лускаватае, чырванавата-карычневае.
Шматлікія кошыкі сабраны ў густую, пышную гронку: асобныя кошыкі вырастаюць у пазухахпрыкветкаў. Абгортка аднарадная, лісточкі абгорткі (8—10) лінейныя, ложа няплёнкавае. Язычковыя кветкі залаціста-жоўтыя, даўгавата-яйкападобныя, сярэднія трубчастыя. Цвіце з ліпеня па верасень.
Расце ў сырых зацененых месцах на гумусныхглебах: каля вадаёмаў, у зарасніках хмызняку, алешніку, па берагах ручаёў, на багністых тарфяных лугах — ад нізін да перадгор’яў.
↑ абИллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 546—547. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.
Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — 412 с. — (Картинки природы). — 75 000 экз. — ISBN 80-215-0068-9.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.1394. Ligularia sibirica (L.) Cass. (incl. L. lydiae Minder.) — Бузульник сибирский // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 458. — ISBN 5-87317-163-7.