Бузіна гронкавая, Бузіна чырвоная[1][2], Бэз[3], Бузіна гронкападобная[4] (Sambucus racemosa) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae).
Лісце супраціўнае, няпарнаперыстае, даўжынёй ад 5 да 10 см, з моцным характэрным непрыемным пахам. Маладае лісце нярэдка мае цёмна-чырвоны або фіялетавы колер — гэта звязана з павышаным утрыманнем антацыяну; гэты пігмент валодае ўласцівасцю ператвараць светлавую энергію ў цеплавую, што важна для развіцця расліны ранняй вясной.
Кветкі дробныя, абодваполыя. Плод — касцянка чырвонага колеру. Плады спеюць у ліпені-жніўні; маюць непрыемны пах і смак (у адрозненне ад пладоў іншага распаўсюджанага ў Еўропе віду бузіны — бузіны чорнай). Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын, падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні[5].
Расліна шырока распаўсюджана ў Паўночным паўшар’і ў рэгіёнах з умераным кліматам — як у Еўразіі, так і ў Паўночнай Амерыцы.
Зноскі