Бузіна канадская | ||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Sambucus canadensis L., 1753 | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Бузіна канадская (Sambucus canadensis) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя або вылучалі ў асобнае сямейства Бузінавыя).
Родам з Паўночнай Амерыкі, сустракаецца таксама ў Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы аж да Панамы.
Куст вышынёй да 3 м і больш.
Лісце супратыўнае, пёрыстае.
Улетку цвіце вялікімі (20-30 см у дыяметры) гронкападобнымі суквеццямі, кветкі дыяметрам 5-6 мм, з пяццю пялёсткамі.
Плады ад цёмна-фіялетавага да чорнага колеру, ад 3 да 5 мм у дыяметры.
Плады і кветкі ядомыя, але іншыя часткі расліны атрутныя, бо ўтрымліваюць таксін — аксалат кальцыю .
Плады выкарыстоўваюць у медыцыне, а таксама для падрыхтоўкі віна, жэле і фарбавальнікаў.
Лісце і кара могуць быць выкарыстаны ў якасці інсектыцыду.
Лісце, сцёблы, карані і няспелыя плады атрутныя для чалавека.
Па даных The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[3]: