Бузіна травяністая

Бузіна травяністая

Бузіна травяністая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus ebulus L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35321
NCBI  28503
EOL  488732
IPNI  149315-1
TPL  kew-2486632

Бузіна травяністая[1] (Sambucus ebulus) — кветкавая расліна, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).

Бузіна травяністая — шматгадовая травяністая расліна з непрыемным пахам. Вышыня дарослай расліны складае ад 50 да 150 см. Сцябло прамое.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Лісце даўжынёй да 20 см, з хвосцікам, які ў 4—5 разоў карацейшы за пласцінку; лісце складаецца з 9—11 завостраных лісточкаў.

Суквецце верхавіннае, венікавае, на доўгім кветаносе. Кветкі маюць мігдальны пах. Плады чорныя, бліскучыя, даўжынёй каля 4 мм, з трыма або чатырма яйкападобнымі зернейкамі.

Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын[2], падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні. Але адносна бяспечным можа лічыцца прыгатаванае з ягад віно, а таксама варэнне і іншыя кулінарныя вырабы.

Зноскі