Буй (нідэрл.: boei) — плывучы знак (паплавок) для абазначэння фарватараў, небяспечных для суднаходства месцаў, месцазнаходжання прадмета (напрыклад, якара, міны), падтрымання частак рыбалоўнага трала, вымярэння ступені хвалявання вады (хвалямерны буй) і інш. Можа мець прыстасаванні для падачы светлавых, гукавых, радыёсігналаў.