Буйміна дробнакветкавая

Буйміна дробнакветкавая

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cardamine parviflora L., 1759


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22806
NCBI  352371
EOL  584097
IPNI  280557-1
TPL  kew-2700230

Буйміна дробнакветкавая[1] (Cardamine parviflora) — кветкавая травяністая расліна; від роду Зубніца (Cardamine) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі An illustrated flora of the northern United States, Canada and the British Possessions, 1913

Аднагадовая або двухгадовая расліна. Дасягае 10—30 см ў вышыню. Сцёблы тонкія, голыя або апушаныя[2]. Лісце простае.

Кветкі сабраны ў кластары даўжынёй 1—4 мм. Цвіценне з сярэдзіны красавіка да пачатку ліпеня. Звычайна сустракаецца ў сухой глебе газонаў, палёў і лясных палян, як у цені так і на сонцы[3]. Плод — стручок 20—25 мм даўжынёй[4].

Расліна шырока распаўсюджаная ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Cardamine parviflora: інфармацыя ў раздзеле Flora of China сайта eFloras (англ.) (Праверана 7 ліпеня 2010)
  3. Cardamine parviflora: інфармацыя на сайце The vPlants Project. vPlants: A Virtual Herbarium of the Chicago Region Архівавана 7 сакавіка 2016. (англ.) (Праверана 7 ліпеня 2010)
  4. ОВРБ 1999.