Горад
| ||||||||||||||||
Бука́ву — горад ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвае Ківу, порт на паўднёвым беразе возера Ківу.
Горад з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам і вузлом аўтамабільных дарог, звязваючых Дэмакратычную Рэспубліку Конга з дзяржавамі Усходняй Афрыкі. Насельніцтва горада ў 1979 годзе налічвала каля 181 000[2] чал. У горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы металаапрацоўчай, хімічнай і харчовай прамысловасці, міжнародны аэрапорт.
У горадзе дзейнічаюць Інстытут навуковых даследаванняў Цэнтральнай Афрыкі, Інстытут горнай справы, Інстытут агранамічных і медыцынскіх даследаванняў і іншыя навучальныя і навуковыя ўстановы[2].
У напрамку на паўночны захад ад Букаву знаходзіцца нацыянальны парк Кахуз-Біега[2].