Букавіна — гістарычная назва (з XV ст.) тэрыторыі, якая ўключае сучасную Чарнавіцкую вобласць Украіны (Паўночная Букавіна) і вобласць Сучава ў Румыніі (Паўднёвая Букавіна).
У Х-ХІ ст. у складзе Кіеўскай Русі, у ХІІ-ХІІІ ст. — у Галіцка-Валынскім княстве, з сярэдзіны XIV ст. — у Малдаўскім княстве, з XVI ст. ў Турцыі, з 1774 года — у Аўстра-Венгрыі. У лістападзе 1918 года Букавіна адышла да Румыніі. У жніўні 1940 года Паўночная Букавіна уключана ў склад Украінскай ССР.