Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Букараманга (ісп.: Bucaramanga) — горад і адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Сантандэр у Калумбіі. Горад размешчаны на паўночны ўсход ад Багаты. У ім больш за 160 паркаў, за што ён атрымаў мянушку «горада паркаў». Букараманга з'яўляецца шостым па велічыні горадам Калумбіі. Заснаваны ў 1623 годзе.
Гандлёвы цэнтр раёна вырошчвання кавы і тытуню. Нафтаперапрацоўка. Харчасмакавая прамысловасць. Універсітэт.