![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
5 верасня 2001[1] (23 гады)
|
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 178 см[3] | |||
Пазіцыя | вінгер | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Букаё Сака (англ.: Bukayo Saka; нар. 5 верасня 2001) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Арсенал» і нацыянальнай зборнай Англіі. Акрамя пазіцыі ў паўабароне здольны згуляць вінгера і абаронцы. Вылучаецца нападніцкімі здольнасцямі і творчасцю, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых маладых футбалістаў у свеце[4][5][6]. Паходзіць з нігерыйскай сям’і.
Сака рыхтаваўся быў у моладзевай акадэміі «Уотфард»[7], першы чым далучыўся да акадэміі «Арсеналу». На сваё 17-годдзе склаў прафесійны кантракт з клубам, далучыўшыся да каманды клуба да 23 гадоў. У асноўнай дружыне клуба дэбютаваў 29 лістапада 2018 года ў матчы Лігі Еўропы супраць украінскага клуба «Ворскла», калі з'явіўся на пляцоўцы на 69-й хвіліне сустрэчы. 13 снежня згуляў у тым жы турніры ўжо супраць азербайджанскага «Карабаха». У матчы Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 студзеня 2019 года ў матчы супраць «Фулхэма», замяніўшы Алекса Івобі на 83-й хвіліне[8]. Футбаліст, такім чынам, стаў першым іграком XXI стагоддзя ў матчах галоўнага англійскага першынства. Стабільна пачаў прыцягвацца да матчаў «кананіраў» з сезона 2019—2020 гадоў. У ліпені 2020 года паўабаронца склаў новую доўгатэрміновую дагавор з клубам. 4 кастрычніка 2020 года адзначыўся голам у матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд» на Эмірэйтс, дзякуючы чаму лонданцы здабылі перамогу з лікам 2:1[9]. 26 снежня ўключыў мяч у браму «Чэлсі» ў пераможнай гульні на хатняй арэне з лікам 3:1. У снежні і студзені спартсмен стаў найлепшым футбалістам клуба. Сезон 2021—2022 гадоў стаў вельмі паспяховым для футбаліста, бо ён забіў 11 галоў у 38 матах Прэм’ер-лігі.
«Арсенал»: