Буквіца | |||||||||||||
Буквіца лекавая (Betonica officinalis) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Betonica L. (1753) | |||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||
| |||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||
Betonica officinalis L.
| |||||||||||||
Виды | |||||||||||||
|
Бу́квіца[3][4] (Betonica) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з кароткім карэнішчам. Сцябло прамастойнае, простае або слаба галінастае, апушанае. Лісце простае. Ніжняе лісце на чаранках, звычайна ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце амаль сядзячае, супраціўнае, пілавата-гародчатае па краі. Кветкі ліловага, ружовага, жоўтага колеру, у канцавых коласападобных суквеццях. Вяночак двухгубы. Верхняя губа прамая, выгнутая, трохлопасцевая, з шырокай сярэдняй лопасцю. Чашачка трубчаста-званочкавая, з завостранымі зубцамі. Плод — чатырыхарэшак.
Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.
Расліны роду распаўсюджаны амаль ва ўсіх рэгіёнах зямнога шара, акрамя Антарктыды і Аўстраліі[3][4]. На тэрыторыі Беларусі 1 дзікарослы від — буквіца лекавая (Betonica officinalis)[3][4] і 2 інтрадуктаваныя віды — буквіца буйнакветная (Betonica macrantha) і буквіца аблісцелая (Betonica betoniciflora)[3].
Род налічвае каля 30[3][4] (каля 15[5]) відаў.
Паводле інфармацыі з сайта World Flora Online (WFO) род налічвае 10 відаў: