Букстэгудэ
| ||||||||||||||||||||||||
Букстэгудэ (ням.: Buxtehude) — горад (раённы цэнтр) у Германіі, фактычна прыгарад Гамбурга. Размешчаны на рацэ Эстэ ў зямлі Ніжняя Саксонія. Уваходзіць у склад раёна Штадэ і падзяляецца на 15 гарадскіх раёнаў.
Вядомы з 959 года. У Сярэднія вякі належаў брэменскім біскупам. У XV—XVI стагоддзях — вольны ганзейскі горад, абнесены сценамі. Падчас Трыццацігадовай вайны (1645) скарыўся шведам і страціў незалежнасць. З 1715 года ў складзе курфюрства Браўншвайг-Люнебург.