Букцынум | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Buccinum undatum | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Buccinum Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Букцынум (Buccinum) — род марскіх бруханогіх малюскаў атраду стэнаглосных. 86 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, пераважна ў халодных і ўмераных водах. Асобныя віды трапляюцца ў субтрапічных водах каля берагоў Японіі і ў Міжземным моры. Вядомы з алігацэну.
Вышыня авальнай ракавіны да 16 см. Маюць кароткі сіфанальны выраст, накрыўку. Адкладваюць яйкі. Лічынкі з добра развітым парусам. Важны аб’ект промыслу ў Вялікабрытаніі, мяса спажываюць у ежу.