Булонь-Біянкур

Камуна
Булонь-Біянкур
фр.: Boulogne-Billancourt
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Камуна з
Плошча
6,17 км²
Вышыня
35 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
французскі
Насельніцтва
110300 чалавек (2005)
Шчыльнасць
17877 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
92100[2]
Афіцыйны сайт
Булонь-Біянкур на карце Францыі
Булонь-Біянкур (Францыя)
Булонь-Біянкур

Булонь-Біянкур (фр.: Boulogne-Billancourt), або Булонь — камуна ў заходнім прыгарадзе Парыжа. Самы густанаселены прыгарад Парыжа. Раней быў індустрыяльным раёнам, але ў другой палове XX стагоддзя стаў адным з галоўных (нароўні з Дэфансам) месцаў для вядзення бізнесу ў рэгіёне.

У 1100 годзе на адным з паваротаў Сены з’явілася маленькая вёска пад назвай Менюль-ле-Сен-Клод (фр.: Menuls-lès-Saint-Cloud), населеная галоўным чынам лесарубамі. У лютым 1319 года кароль Філіп V загадаў пабудаваць у гэтай вёсцы царкву, якую змаглі б наведваць парыжане. Яна была пабудавана на ўзор царквы Нотр-Дам, размешчанай у горадзе Булонь-сюр-Мэр. Пасля заканчэння будаўніцтва царквы назва горада было зменена на Булонь-ля-Пціт (фр.: Boulogne-la-Petite, Маленькая Булонь). Нотр-Дам стаў месцам сталага паломніцтва парыжан, яго нават наведвала Жанна д’Арк. Дарэчы, менавіта ў гонар гэтай царквы атрымаў сваю цяперашнюю назву Булонскі лес, раней ён быў лесам Руўрэ.

1 студзеня 1960 года Парыж быў пашыраны за кошт анексіі суседніх камун. Камуны Аціль і Пасі былі падзелены паміж Парыжам і Булонь-Біянкур.

Булонь-Біянкур — заходні прыгарад Парыжа. На ўсходзе ён мяжуе з XVI акругай Парыжа, на поўначы з Булонскім лесам, з поўдня і захаду абмываецца водамі Сены.

Булонь — адзін з эканамічных цэнтраў Парыжскага рэгіёна. У сферы паслуг занята прыкладна 85 % працоўных месцаў камуны.

Сярод вялікай колькасці розных прадпрыемстваў тут размяшчаюцца офісы і буйных кампаній:

Год Колькасць
2013 116 794
2015 117 931 [3]
Год Колькасць
2016 120 943 [4]
2017 120 071 [5]
Год Колькасць
2018 121 334 [6]
2019 121 583 [7]
Год Колькасць
2020 120 911 [8]
2021 119 808 [9]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Булонь-Біянкур

Знакамітыя землякі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Sandre
  2. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
  3. Recensement de la population 2015 — 2017.
  4. Populations légales 2016Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
  5. Populations légales 2017Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
  6. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  7. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  8. Populations légales 2020Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  9. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  10. а б в г д е ё ж з і https://www.boulognebillancourt.com/ma-ville/histoire-et-patrimoine/jumelage Праверана 1 мая 2020.