Бульба | |
---|---|
Кірунак: | сцэнічны |
Памер: | 3/4 |
Тэмп: | хуткі |
Вытокі: | беларускія |
Месца і час узнікнення: | стварыў К. А. Алексютовіч |
Бульба — беларускі сцэнічны танец.
Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Створаны на аснове аднайменнай народнай песні. Першы сцэнічны варыянт паставіў К. А. Алексютовіч у 1930-я гады (Ансамбль беларускай народнай песні і танца). Вялікае пашырэнне танец атрымаў пасля пастаноўкі І. Майсеевым , дзе ў жартоўнай форме паказваецца, як садзяць, вырошчваюць і капаюць бульбу. У балеце Я. Глебава «Мара», пастаўленым А. Андрэевым у 1961 годзе, танец «Бульба» ўпершыню з’яўляецца на прафесійнай сцэне. У класічным танцы «Бульба» ўдзельнічаюць толькі дзяўчаты. Танец у яго харэаграфічнай рэдакцыі (з рознымі адхіленнямі) увайшоў у народны танцавальны рэпертуар.