Бурачок пустэльны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Alyssum desertorum Stapf, 1886
|
Сінонімы |
---|
- Alyssum desertorum var. desertorum
- Alyssum desertorum var. himalayense Dudley
- Alyssum desertorum var. himalayensis T.R. Dudley
- Alyssum desertorum var. prostratum Dudley
- Alyssum desertorum var. prostratum T.R. Dudley
- Alyssum sartorii Heldr. ex Maire & Petitm.
- Alyssum turkestanicum var. desertorum (Stapf) Botsch.
- Psilonema minimum Schur
|
|
Бурачо́к пустэльны[1][2], Бурачок стэпавы (Alyssum desertorum) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 4—20[2] см. Сцябло з узыходнымі ад асновы галінкамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае, завостранае або тупое, апушанае. Ніжняе лісце з кароткім чаранкамі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з клінападобнымі або падоўжанымі пялёсткамі. Плод — бліскучы стручок.
Сустракаецца на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы і Азіі (Сібір, Алтай)[3]. Расце на скалах, схілах гор і узгоркаў, у стэпах, зрэдку ў хваёвых барах і на іх узлесках, як пустазелле. Цвіце ў красавіку—чэрвені.
Зноскі