Бурыта

Бурыта
ісп.: burrito
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бурыта з соусамі, смажанай бульбай і салатай

Бурыта (памяншальнае ад ісп.: burro — асёл; «вослік») — мексіканская страва, мяккі пшанічны праснак (тартылья), у які загорнута разнастайная начынка, напрыклад фарш, фасоля, рыс, таматы, авакада або сыр. Часам туды дадаюць салату і смятану або таматны соус.

У адрозненне ад фахіта, бурыта падаюць ужо гатовым, з начынкай унутры, тым часам як для фахіта начынку падаюць асобна ад тартыльі, і кожны самастойна выбірае, што менавіта загарнуць у тартылью.

Смажаныя бурытас называюцца чымічанга, і, у адрозненне ад энчылады, робяць з пшанічнай мукі.

Зноскі